Прэзідэнт найбуйнейшай партыі Еўрасаюза — Еўрапейскай народнай партыі (ЕНП) — Жазэф Доль у сваім Twitter-акаўнце 7 верасня выказаў моцную занепакоенасць парушэннем правоў чалавека ў Беларусі.

«Улады мусяць вызваліць сустаршыню БХД Севярынца і актывістаў, а таксама гарантаваць свабоду слова і мірных сходаў», — цытуе сайт БХД выказванне Жазэфа Доля.

Гэтымі днямі прадстаўнікі беларускай правацэнтрысцкай кааліцыі прынялі ўдзел у Палітычнай асамблеі ЕНП у Бруселі.

Французскі палітык Жазэф Доль з'яўляецца дэпутатам Еўрапарламента, са студзеня 2007 года — лідарам фракцыі Еўрапейскай народнай партыі ў Еўрапарламенце, з лістапада 2013 года — прэзідэнтам Еўрапейскай народнай партыі.

Нагадаем, што арганізатар пратэстаў у Курапатах, сустаршыня аргамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Павел Севярынец быў затрыманы 5 верасня, а 6 верасня асуджаны на 10 сутак арышту.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна