Мікалая Глушкова — паплечніка Беразоўскага, які загінуў у Лондане вясной, — у 2013 годзе спрабавалі атруціць два чалавекі, заявіў брытанскі выратавальнік Кіт Кар выданню Guardian.

facebook.com

facebook.com

Паводле яго слоў, гаворка ідзе пра двух мужчын з Масквы, з якімі Глушкоў піў шампанскае ў Брысталі.

Кар распавёў, што на наступны дзень расіянін ачнуўся ў дрэнным стане са слядамі ад дывана на твары. Паліцыя пацвердзіла інфармацыю пра інцыдэнт, аднак не стала прад'яўляць ніякіх абвінавачванняў.

12 сакавіка 2018 года цела Глушкова было знойдзена ў яго доме на паўднёвым захадзе Лондана. Першапачаткова паведамлялася, што бізнэсмэн наклаў на сябе рукі, але пазней паліцыя выказала здагадку, што яго маглі задушыць.

Смерць Глушкова наступіла ад «здушвання шыі», гаворыцца ў заяве паліцыі Лондана.

Ён памёр за тыдзень да замаху на экс-супрацоўніка ГРУ Сяргея Скрыпаля і яго дачка Юлію ў Солсберы.

Паліцэйскія выключаюць сувязь смерці Глушкова з атручваннем Скрыпалёў 4 сакавіка

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0