Wikimedia Commons
Рэпер Малькальм Джэймс МакКормік, які выступаў пад псеўданімам Мак Мілер (Mac Miller), быў знойдзены мёртвым у сваім доме ў Каліфорніі. У пачатку гэтага года ён расстаўся са сваёй сяброўкай — поп-зоркай Арыянай Грандэ.
СМІ паведамляюць, што 26-гадовы музыка, які, як вядома, злоўжываў наркотыкамі, памёр ад перадазіроўкі.
Мак Мілер стаў вядомым пасля поспеху свайго першага альбома Blue Slide Park, які выйшаў у 2011 годзе і на тыдзень узначаліў чарт Billboard 200.
Кліпы на яго кампазіцыю Donald Trump, размешчаны ў сэрвісе YouTube у сакавіку 2011 года, сабраў больш 147 млн праглядаў.
Усяго ён запісаў пяць альбомаў, апошні з якіх «Swimming» выйшаў сёлета. Музыкант збіраўся адправіцца ў чарговае канцэртнае турнэ.





