Амерыканская мадэль і актрыса Памэла Андэрсан разышлася з футбалістам зборнай Францыі Адылем Рамі. Пра гэта паведамляе The Mirror.

51-гадовая Андэрсан адкінула прапанову Рамі стаць яго жонкай. Пара распалася. Андэрсан і Рамі сустракаліся больш за год. Перад трыумфам зборнай Францыі на чэмпіянаце свету ў Расіі, яны заручыліся.

Рамі ў складзе французскай зборнай заваяваў тытул чэмпіёна свету. Праўда, на поле ён не выходзіў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна