З мэтай кампенсацыі для НПЗ росту цаны на нафту «Белнафтахім» працягвае паэтапна павышаць цэны на аўтамабільнае паліва.

Як паведамілі ў ведамстве, рознічныя цэны на дызельнае паліва і аўтамабільны бензін з 9 верасня павялічацца на 1 капейку. Кошт 1 літра бензіну АІ-92-К5-Еўра складзе 1,34 рубля, АІ-95-К5-Еўра - 1,42 рубля, АІ-98-К5-Еўра - 1,63 рубля, ДТ - 1,42 рубля.

Гэта пятнаццатае змяненне цэнаў на аўтамабільнае паліва ў гэтым годзе. Апошні раз цана на паліва змянялася 2 верасня.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру