Ілюстрацыйны здымак.

Ілюстрацыйны здымак.

«8 верасня каля 18:00 у лесе знойдзена цела вайскоўца адной з вайсковых частак Гродзенскага гарнізона, які пакінуў вайсковую часць 5 верасня і знаходзіўся ў вышуку», — такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства абароны.

27-гадовы вайсковец праслужыў каля 16 месяцаў. Па выніках папярэдніх следчых дзеянняў, прычына смерці мае вельмі асабісты характар, пра што сведчыць знойдзеная пры ім перадсмяротная запіска.

Па факце гібелі праводзіцца праверка Следчым камітэтам і камісіяй Міністэрства абароны. Ваеннае ведамства выказвае спачуванні родным вайскоўца і акажа неабходную дапамогу.

На гэтым тыдні Міністэрства абароны ўжо паведамляла пра самагубства салдата ў Слонімскім гарнізоне. У паведамленні таксама было сказана, што прычына суіцыду не звязаная з вайсковай службай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?