У Мінскім паўмарафоне — 2018 былі тры забегі — 21, 10,5 і 5,5 кіламетраў. Гэты старт стаў самым масавым у гісторыі правядзення спаборніцтваў.
Пераможцаў арганізатары не пакрыўдзілі. Кожны з іх атрымае па тры тысячы даляраў. А для большасці ўдзельнікаў паўмарафон стаў святам і шоу.
Удзельнічалі ў забегах і прадстаўнікі спартыўнага бамонду, фота якіх сабраў партал by.tribuna.com.
Напрыклад, біятланістка Надзея Скардзіна.
Лыжнік Сяргей Далідовіч таксама вырашыў паспытаць сябе і пабег з дачкой. Прэс-сакратар брэсцкага «Дынама» Вольга Хіжынкова закаханая ў бег і паўмарафон таксама не прапусціла.
Без селебрыці там таксама не абышлося. Вядучая БТ Вікторыя Сянкевіч і яе медаль.
Гімнастка Ксенія Санковіч рыхтуецца да старту.
Дэпутат, алімпійскі чэмпіён па веславанні на байдарках і каноэ Аляксандр Багдановіч прабег 21 кіламетр, а пасля прызнаўся, што апошняя пяцёрка далася яму вельмі няпроста.
Вядомы фрыстайліст Дзмітрый Дашчынскі не толькі пераадольваў дыстанцыю, але і фоткаўся з прыхільнікамі.
Ганна Бонд прабеглася і зняла класны відэаролік. Дзеля дыялогу пра Бога яго варта пераглядаць і пераглядаць:).
Іншыя ўдзельнікі лавілі кайф. Хтосьці пабег у парыках і кіслотных майках, нагадваючы фізкультурнікаў з 1970-х.
А хтостьці, такое адчуванне, уцёк з лякарні, прыхапіўшы з сабой кропельніцу.
Нявеста таксама бегла. Напэўна, за жаніхом.
Сямейка Флінтстоун вырашыла выйсці на прабежку.
А хлопцу з бел-чырвона-белым сцягам — Уладзю Сташкевічу — пашанцавала менш за астатніх.
Паводле інфармацыі «Салідарнасці», адразу пасля фінішу яго затрымаў АМАП.
Выкарыстаны фоты: 112MINSK, by_vasilevich, dolidovichsergei, zhuzhu_gulchik, sweet_lanka, publishersasha, karate_brest, ira_komadey, tehanovi4.arthur_63, ullovka, tut.by, БелТА, СБ.