Пра гэта напісаў у сваім фэйсбуку сцэнарыст і драматург Андрэй Курэйчык.

Гэтую інфармацыю. «Нашай Ніве» пацвердзіў адзін з намеснікаў дырэктара Іосіф Турко:

«Так, Павел Іванавіч напісаў заяву і сыходзіць. Пакуль яго абавязкі часова выконвае Рыгор Лапавок. Хто будзе гендырэктарам далей — вырашыць Міністэрства культуры, пакуль нам пра гэта невядома».

Павел Палякоў. Фота minsknews.by.

Павел Палякоў. Фота minsknews.by.

Павел Палякоў быў генеральным дырэктарам Купалаўскага тэатра з 2009 года, ён прыйшоў туды амаль адначасова з мастацкім кіраўніком Мікалаем Пінігіным, які замяніў Валерыя Раеўскага. Да 2009-га Палякоў займаў пасаду дырэктара ў Тэатры юнага гледача.

Многія культурныя дзеячы называюць яго «найлепшым тэатральным дырэктарам у Беларусі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?