Пра гэта міністр фінансаў Максім Ермаловіч заявіў у інтэрв'ю ў праграме «Тыдзень» тэлеканала СТБ.
«Мы распрацоўвалі разам з экспертамі Міжнароднага валютнага фонду праграму структурных рэформаў, якая б адпавядала філасофіі МВФ, — заўважыў міністр. — У прынцыпе, па ключавых момантах гэтай рэформы ў нас пазіцыі супалі. Мы выйшлі на праграму, але мы разышліся ў тэрмінах яе рэалізацыі. МВФ настойваў на больш сціснутым перыядзе, калі гэтыя рэформы павінны былі рэалізоўваць. Кіраўнік дзяржавы ўказаў нам, што гэта будзе высокі шок для нашага насельніцтва, і гэтага рабіць нельга».
«Таму ад праграмы з МВФ урад адмовіўся, і цяпер працуе ў рамках праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця, якая ўхвалена Усебеларускім народным сходам», — дадаў Максім Ермаловіч.