Як паведаміў Progomel.by, Аляксандр Мікалуцкі адпрацаваў апошні дзень 3 верасня. Далей працоўныя адносіны з ім былі скасаваныя па пагадненні бакоў. Прычына не называецца.
Цяпер на сайце аблвыканкама насупраць пасады топ-чыноўніка Гомельскага рэгіёна, які курыруе аграпрамысловы комплекс, няма прозвішча. Часова яго абавязкі выконвае іншы намеснік старшыні аблвыканкама — Андрэй Канюшка.
Па некаторых даных, на высокую і вакантную пасаду ў аблвыканкаме разглядаецца кандыдатура старшыні Рэчыцкага райвыканкама Віталя Панчанкі. Але гэтую інфармацыю ў аблвыканкаме не каментуюць.