У распараджэнні «Нашай Нівы» аказаўся дакумент, які прыйшоў з Міністэрства сельскай гаспадаркі старшыням Мінгарвыканкама і аблвыканкамаў.

У ім патрабуецца «забяспечыць фінансавыя сродкі на помнік карове згодна з загадам кіраўніка краіны». 

Гаворка ідзе пра суму 275 тысяч рублёў, што па курсе трохі меней за $130 тысяч. 

Аблвыканкамы мусяць сабраць грошы ў вызначаных долях. Па завядзёнцы падобныя загады спускаюцца ніжэй, у тым ліку ў прыватныя фірмы. 

Але што ж гэта за помнік? 

Гаворка ідзе пра помнік карове, які мае з'явіцца каля Камароўскага рынка ў Мінску. Ён будзе зроблены з бронзы. Скульптар — Мікалай Байрачны.

Абгрунтаванасць сумы «Нашай Ніве» ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі патлумачыць не здолелі, сказаўшы, што займаюцца толькі спагнаннем сродкаў. 

Чыноўнікі Мінгарвыканкама на запыт «НН» пакуль не адказалі. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?