president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка 11 верасня на нарадзе аб праблемных пытаннях у сістэме аховы здароўя і кадравых прызначэннях растлумачыў маштабныя антыкарупцыйныя мерапрыемствы ў гэтай сферы, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Лукашэнка падкрэсліў, што актуальнасць нарады выклікана, перш за ўсё, неабходнасцю вырашэння праблем, якія ўзніклі ў медыцынскай сферы. «Іх маштаб такі, што ўжо нельга проста абмежавацца новымі прызначэннямі», — падкрэсліў ён.

«З мінулага года мне стала паступаць інфармацыя аб тым, што колькасць спраў карупцыйнага характару ў медыцыне рэзка ўзрасла — амаль у два разы. На жаль, факты карупцыі здараюцца ўсюды, але ў ахове здароўя праблема стала не кропкавай, а скразной, сістэмнай. Яна закранула не асобных службовых асоб, а закранула практычна ўсю вертыкаль — ад прыватнікаў, вайскоўцаў, дзяржаўных служачых да Міністэрства аховы здароўя, а можа быць, і вышэй, следства разбярэцца. Мной была пастаўлена прынцыповая і цвёрдая задача — не знайсці «стрэлачнікаў», а літаральна выкарчаваць гэтую заразу дашчэнту, дакапацца да арганізатараў гэтага беззаконня. Так што не трэба было нічога гадаць, гэта было маё даручэнне кантралюючым і праваахоўных органаў. Прычыну я вам назваў», — сказаў Лукашэнка.

Як растлумачыў ён, самае важнае было — выявіць перадумовы і прычыны, якія прывялі да завядзення 95 крымінальных спраў, дзе фігуруюць дзясяткі мільёнаў даляраў злачынных сродкаў. У выніку праведзенай працы амаль 100 чалавек трапілі пад следства. «Калі яно скончыцца, суд вызначыць, хто і наколькі вінаваты. Але тыя факты, якія выкрытыя, сумневаў не выклікаюць», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру