herald.co.zw

herald.co.zw

Кіраўнік спраў прэзідэнта Беларусі Віктар Шэйман правёў перамовы з прэзідэнтам Зімбабвэ Эмерсанам Мнангагва. Пра гэта піша мясцовая ўрадавая газета The Herald.

У ходзе сустрэчы Шэйман перадаў Мнангагва пасланне ад Аляксандра Лукашэнкі, які яшчэ раз павіншаваў прэзідэнта Зімбабвэ з перамогай на нядаўніх выбарах і будучым днём нараджэння. Беларускі лідар запрасіў кіраўніка афрыканскай дзяржавы ў любы час наведаць Беларусь з афіцыйным візітам, дадаў Шэйман.

Ён перадаў Мнангагва ў якасці падарунка меч, на якім былі напісаныя імя прэзідэнта Зімбабвэ, слоган Pasi neMhandu і леў, якія нагадваюць яго татэм.

Прэзент прыйшоўся па душы Эмерсану Мнангагва. Ён выказаў надзею, што ў бліжэйшы час знойдзе зручную для наведвання Беларусі дату.

Па дадзеных The Herald, акрамя афіцыйнай часткі Віктар Шэйман і Эмерсан Мнангагва правялі сустрэчу «сам-насам». Міністр замежных справаў і міжнароднага гандлю Зімбабвэ Сібусіса Майё сказаў, што высокапастаўлены беларускі чыноўнік арыентуецца на інвестыцыі ў розных сектарах, уключаючы сельскую гаспадарку і горназдабыўную прамысловасць. «Сустрэча з прэзідэнтам была вельмі сардэчнай. Яе вынікам стане ўдзел [Беларусі] ў эканамічных дзейнасці [Зімбабвэ] ў розных сектарах эканомікі », - сказаў ён.

Віктар Шэйман падчас двухдзённага візіту правядзе серыю сустрэч з рознымі міністрамі.

Кіраўнік спраў прэзідэнта Беларусі наведвае Зімбабвэ ўжо другі раз за гэты год. У сакавіку Віктар Шэйман быў там разам з сынам Сяргеем. Яны паабяцалі Зімбабвэ пабудаваць вялікі завод і нарасціць тавараабарот да 1 млрд даляраў. Па выніках 2017 года тавараабарот вырас у 10 разоў і перавысіў 20 млн даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?