Абвінавачаны Лонданам у датычнасці да атручвання ў Солсберы Аляксандр Пятроў заявіў, што пазней зможа пракаментаваць дадзеную справу. Пра гэта ён сказаў карэспандэнту канала «Расія 24».

Раней 12 верасня прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заклікаў Аляксандра Пятрова і Руслана Башырава, якіх брытанскі бок лічыць галоўнымі падазраванымі ў атручванні Скрыпалёў, выступіць у СМІ.

Пляменніца атручанага ў Вялікабрытаніі былога афіцэра ГРУ Сяргея Скрыпаля Вікторыя распавяла, што ад сваіх крыніц ведае, што Пятроў і Башыраў — гэта простыя людзі, якія «ў шоку ад таго, што адбываецца».

Пра датычнасць двух расіян да інцыдэнту ў Солсберы заявіла брытанская паліцыя. Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй вінаваціла двух расіян у тым, што яны з'яўляюцца супрацоўнікамі ГРУ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?