У інтэрнэце з'явілася відэа з гродзенскай трасы, дзе адбываўся рамонт дарогі. Нягледзячы на знакі «70», адзін з кіроўцаў ляцеў на хуткасці 90 км/г. На небяспечным участку дарогі ўсталяваны знакі «50» і «Абгон забаронены». Сустрэчныя аўто «мігаюць» далёкім святлом, папярэджваючы, відавочна, пра пост ДАІ. Увесь паток змяншае хуткасць, рэагуючы на знакі «50». Аднак знайшоўся кіроўца, які не зменшыў хуткасць нават пасля папярэджання іншых кіроўцаў. У выніку супрацоўнікі ДАІ яго спынілі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0