Амерыканская Apple прадставіла тры новыя мадэлі смартфона iPhone — iPhone XS, XS Max і XR.
Фота: Apple.com.
Экран можа зараз паказваць HDR-кантэнт (Dolby Vision і HDR10). Разрозненне — 2436х1125 і 2688х1242 адпаведна, альбо 458ppi.
Смартфоны атрымалі абарону ад вады па стандарце IP68. Гэта азначае, што гаджэты зараз можна кідаць у басейн. Таксама супрацоўнікі Apple кідалі новыя iPhone у апельсінавы сок і піва — і са смартфонамі нічога не здарылася.
У смартфонах iPhone Xs і Xs Max выкарыстоўваецца новы 7 нанаметровы 6-ядзерны працэсар A12 Bionic з 4-ядзернай графікай, у якім ёсць асобны 8-ядзерны супрацэсар Neural Engine для машыннага навучання.
Акрамя таго, A12 Bionic павінен палепшыць працу з дапоўненай рэальнасцю.
Новы працэсар дазволіў Apple усталяваць у iPhone Xs і Xs Max больш убудаванай памяці. Цяпер максімум для гэтых прылад складае 512 ГБ.
У камеры з'яўляецца новы рэжым разумнага HDR. Камера здымае не проста два, а чатыры кадры з рознай экспазіцыяй, а потым аб'ядноўвае іх у адзін здымак найлепшай якасці.