Студэнтка Калмыцкага дзяржаўнага ўніверсітэта Айса Хулаева, якая апублікавала відэа пра ўкід бюлетэняў на выбарах 9 верасня ў рэспубліканскім пасёлку Прыманыч, знікла.
«Мы ведаем, што яе запалохалі, патрабавалі ад яе нейкіх абвяржэнняў», — заявіў прадстаўнік калмыцкага аддзялення «Справядлівай Расіі» Павел Манжыкаў. Партыя звярталася ў МУС і пракуратуру Калмыкіі з просьбай абараніць дзяўчыну.
Паводле яго даных, у апошні раз яе бачылі ў кабінеце следчага, куды яе выклікалі падчас праверкі відэа. На сувязь Хулаева перастала выходзіць 10 верасня, пасля чаго нумар яе тэлефона перастаў абслугоўвацца. У ВНУ дзяўчыне пагражалі адлічэннем.