У Мінску папулярны рускамоўны сайт «Медуза» назвалі «ударнай інфармацыйнай прыладай НАТА ў сацмедыя». Такі слайд быў паказаны расійскім палітолагам Ігарам Панарыным на Міжнародным медыяфоруме, які праходзіць у беларускай сталіцы і арганізаваны Міністэрствам інфармацыі. Фота ў Telegram змясцілі «Адкрытыя медыя», піша Еўрарадыё.

Панарын — выпускнік вайсковай вучэльні сувязі КДБ СССР, служыў у савецкай дзяржбяспецы. З'яўляецца не толькі палітолагам, але і псіхолагам, кандыдат псіхалагічных навук, дзейны член расійскай Акадэміі ваенных навук. 12 гадоў таму прапанаваў стварыць па мадэлі ЕС «Еўразійскую Русь».

«Медуза» — рускамоўнае інтэрнэт-выданне, якое зарэгістраванае ў Латвіі. Яно было створана Галінай Цімчанка. У 2014-м яе звольнілі з пасады галоўнага рэдактара сайта Lenta.ru, і разам з ёй сышла значная частка супрацоўнікаў рэдакцыі. Яны і пачалі чатыры гады таму рэалізоўваць новы праект. Летась «Медуза» заняла першае месца па цытаванасці сярод расійскіх інтэрнэт-рэсурсаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0