Былы «пракурор Крыму», дэпутат Дзярждумы Расіі Наталля Паклонская страціла пасаду кіраўніка камісіі па кантролі за звесткамі аб даходах дэпутатаў.
Фота: Wikimedia Commons.
Пра скасаванне камісіі па даходах, якую ўзначальвала Паклонская, у чацвер паведаміла журналістам старшыня камітэта Дзярждумы па рэгламенце Вольга Савасцьянава.
Ці звязана гэта з галасаваннем Паклонскай супраць пенсійнай рэформы, яна не сказала.
Дзярждума Расіі прыняла ў першым чытанні законапраект аб павышэнні пенсіённага ўзросту 19 ліпеня. «За» прагаласавалі толькі дэпутаты «Адзінай Расіі» (328 чалавек). Адзіным членам фракцыі адзінаросаў, хто прагаласаваў супраць, была Паклонская.
0
0
0
0
0
0