Турэцкі бок праяўляе інтарэс да «Пеленга» — звыштэхналагічнага беларускага завода, раней — канструктарскага бюро, што спецыялізуецца на оптыка-электронным прыборабудаванні падвойнага прызначэння.

Пра гэта паведамляюць крыніцы «Нашай Нівы».

Фота: peleng.by

Фота: peleng.by

Па форме ўласнасці «Пеленг» з'яўляецца адкрытым акцыянерным таварыствам, таму такая ўгода тэарэтычна магчымая. 

Раней лічылася, што цікавіцца ўваходам у «Пеленг» на сур'ёзным узроўні можа толькі Расія, а доступ трэціх краін да тэхналагічных сакрэтаў непажаданы, бо раззлуе гэтага саюзніка. 

Хаця, можна падумаць, аналагічную зацікаўленасць могуць праяўляць і кітайцы. 

Як вядома «Нашай Ніве», турэцкі бок пачынае кулуарнае абмеркаванне пытання «Пеленга» з кіраўніком краіны. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?