31-гадовая жанчына працавала дырэктарам у ТАА «На валізках». Гэтым летам жанчына атрымала ад кліентаў больш за 25 тысяч рублёў, узяла іх сабе і растраціла. Па адной з версій, жанчына захаплялася стаўкамі ў букмекерскіх канторах, паведамляе Следчы камітэт.

Падазраваную ўзялі пад варту, распачалі крымінальную справу. Яе вінавацяць у прысваенні і растраце даручанай маёмасці. Раней абвінавачаная да крымінальнай адказнасці не прыцягвалася.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0