Жыхар Асіповіцкага раёна можа атрымаць да 3 гадоў пазбаўлення волі за крадзеж карпа з рыбгасу.

У інтэрнэце жыхар Асіповіцкага раёна прапаноўваў сажалкавую рыбу. Натуральна, разважылі прыродаахоўнікі, такія аб'ёмы на вуду не налавіць. Без праблем вылічылі аўтара аб'явы і пачалі сачыць за ім. Днём 27-гадовы мясцовы жыхар выставіў некалькі рыбалоўных сетак на сажалцы рыбгасу «Свіслач». Вылаўленага карпа ў мяшках выносіў за тэрыторыю рыбгаса і хаваў у лесе. Так малады чалавек за пару гадзін зрабіў некалькі рэйсаў і каля 6 гадзін вечара быў затрыманы супрацоўнікамі інспекцыі.

Улоў склаў больш за 126 кг, таму на месца затрымання выклікалі следча-аператыўную групу РАУС, тлумачыць намеснік начальніка Магілёўскай абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Сяргей Радкевіч. Парушальнік адразу ж быў узяты пад варту, цяпер вырашаецца пытанне аб крымінальнай справе.

Максімальнае пакаранне — да 3-х гадоў пазбаўлення волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?