11 верасня 36-гадовы мужчына паехаў на падводнае паляванне ў Новую Гуту (Гомельскі раён), паведамілі ў перадачы «Дэ-Факта» на канале «Беларусь 4».
Рыбак нейкім чынам запусціў гарпун ва ўласную нагу. У выніку страла прайшла наскрозь.
Пацярпелы звярнуўся да медыкаў.
Дзякуючы хірургічнаму ўмяшанню прадмет удалося дастаць з канечнасці мужчыны. Некаторы час яму давялося правесці ў бальніцы.
0
0
0
0
0
0