www.uipmworld.org, БФП

www.uipmworld.org, БФП

Беларускай пяціборцы Настассі Пракапенка ўручылі алімпійскі бронзавы медаль Пекіна-2008. Гэта стала магчымым пасля пераправеркі пробаў удзельнікаў Гульняў у Пекіне-2008 і Лондане-2012. У аналізах украінкі Вікторыі Церашчук, якая ўзяла бронзавы медаль у Пекіне, быў знойдзены забаронены анабалічны стэроід турынабол.

Яе бронзавы медаль у адпаведнасці з рашэннем МАК перададзены беларусцы Настассі Пракапенка, якая тады фінішавала чацвёртай, паведамляе прэс-служба Нацыянальнага алімпійскага камітэта.

Урачыстая цырымонія ўручэння адбылася падчас чэмпіянату свету па сучасным пяцібор'і ў Мехіка, дзе Настасся заваявала залатыя медалі ў асабістым першынстве і жаночай эстафеце.

Такім чынам, у медальнай скарбонцы Беларусі ў Пекіне-2008 14 узнагарод (3-4-7).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0