Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка, выступаючы на міжнароднай штогадовай канферэнцыі ўкраінскіх і замежных палітыкаў і прадпрымальнікаў (YES), заявіў, што прапановы замацаваць у канстытуцыі імкненні Украіны ўвайсці ў склад Еўрасаюза і ўступіць у НАТА з'яўляюцца сігналам грамадству аб намерах «развітацца» з Масквой.

Па словах Парашэнкі, саміт Украіна — НАТА пацвердзіў «еўраатлантычную перспектыву буйной еўрапейскай краіны». Ён падкрэсліў, што ініцыятыва зафіксаваць курс на ўступленне Украіны ў НАТА ў канстытуцыі — гэта ў тым ліку намер лішні раз памахаць рукой Расіі. «Да пабачэння, наш ласкавы Міша, вяртайся ў свой казачны лес», — дадаў прэзідэнт Украіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0