Марк Цукерберг, заснавальнік і кіраўнік Facebook заявіў, што сацыяльная сетка больш падрыхтаваная да спробаў замежнага ўмяшання ў выбары, чым падчас прэзідэнцкай гонкі 2016 года. Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы.

«У 2016 годзе нашы сістэмы бяспекі былі накіраваны супраць традыцыйных кібератак, такіх як фішынг, хакерская дзейнасць і шкоднасныя праграмы. Мы выявілі гэтыя пагрозы і апавясцілі ўрад, а таксама ўсіх, хто пацярпеў. Чаго мы не ўлічылі, так гэта скаардынаваных дзеянняў з-за мяжы за кошт сеткі падстаўных акаўнтаў, што распаўсюджваюць разлад і дэзінфармацыю», — падкрэсліў ён.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру