Кіраўнік прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі Андрэа Віктарын у эфіры АНТ выказала надзею на хуткае падпісанне пагаднення аб спрашчэнні візавага рэжыму.

Фота: ld-inbelarus.by.

Фота: ld-inbelarus.by.

«Цяпер праходзяць перамовы аб спрашчэнні візавага рэжыму. Ужо ёсць прапановы адносна даты правядзення наступнага раўнда. Мы спадзяемся, што гэта будзе апошні», — сказала Андрэа Віктарын.

Яна адзначыла, што пагадненні амаль гатовыя. Іх падпісанне будзе важным крокам.

«Нашы адносіны апошнім часам палепшалі. І мы хочам, каб у нас былі гэтыя візавыя пагадненні з Беларуссю. Спадзяюся на хуткае падпісанне», — дадала кіраўнік прадстаўніцтва ЕС у Беларусі.

Перамовы аб спрашчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі афіцыйна пачаліся ў студзені 2014 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0