Расія дэстабілізуе становішча ў шматлікіх рэспубліках былога СССР. Пра гэта заявіла канцлер Германіі нямецкім вайскоўцам, якія зараз дыслакуюцца ў Літве, піша DW.

Фота: Instagram Меркель.

Фота: Instagram Меркель.

Расія дэстабілізуе абстаноўку ва Украіне, Грузіі, Арменіі, Малдове і Азербайджане.

«Мы бачым, што, па сутнасці, амаль усе былыя савецкія рэспублікі, якія не ўваходзяць у склад ЕС і НАТА, сутыкаюцца з ўнутранымі канфліктамі, спароджанымі Расіяй», — сказала кіраўнік германскага ўрада.

Сёння ўсе гэтыя дзяржавы занятыя аднаўленнем сваёй тэрытарыяльнай цэласнасці, паколькі Расія альбо аддзяліла часткі іх тэрыторый, альбо распаліла там канфлікты, дадала Меркель. У якасці прыкладу яна назвала сітуацыю ва Украіне, Грузіі, Арменіі, Малдове і Азербайджане.

Падраздзяленні бундэсвера, якія знаходзяцца ў краінах Балтыі ў рамках місіі НАТА, неабходныя для стрымлівання гібрыднай вайны, якую вядзе Расія. Да гэтай вайны адносяцца і кібератакі, адзначыла Ангела Меркель.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0