Навальніцы і моцныя дажджы чакаюцца месцамі на ўсходзе краіны ноччу 16 верасня, паведамляе БелТА.

У нядзелю будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу, у асноўным на ўсходзе краіны, чакаюцца дажджы, месцамі навальніцы і моцныя дажджы. Днём пераважна без ападкаў, толькі ў асобных раёнах па паўночным усходзе краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. У начныя і ранішнія гадзіны магчымы туман. Вецер паўночна-заходні ўмераны, днём парывісты. Тэмпература паветра ў начныя і ранішнія гадзіны складзе 7-13 градусаў вышэй за нуль, месцамі пры праясненнях будзе да 2-6 градусаў цяпла. У другой палове дня тэмпература паднімецца да 14-20 градусаў цяпла.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0