Сёння ў Мінску праходзіць закрыццё мотасезона H.O.G. Rally Minsk 2018. Адбыўся мотапарад з удзелам больш за 6 тысяч матацыклістаў. Традыцыйна калона стартавала ад Кургана Славы і прайшла да асноўнай пляцоўкі фестывалю каля мінскага Палаца спорту.
На мотафестывалі прысутнічалі Віктар Лукашэнка і Ігар Шуневіч.
Фота: БелТА.
Віктар Лукашэнка падкрэсліў, што адчувае гонар за тое, што краіна «збірае столькі сяброў з Захаду і Усходу».
Віктар Лукашэнка. Фота: БелТА.
Ігар Шуневіч адзначыў, што колькасць аварый з удзелам матацыклістаў у Беларусі памяншаецца.
Ігар Шуневіч. Фота: БелТА.
Пасля мотапарада адбыліся канцэрт, выстава рэдкіх матацыклаў і выступленні каскадзёраў.