Беларускі баец змяшанага стылю (MMA) Андрэй Арлоўскі аднагалосным рашэннем суддзяў прайграў расіяніну Шамілю Абдулрахімаву на турніры Абсалютнага байцоўскага чэмпіянату (UFC) Fight Night 136 ў Расіі.

Паядынак прайшоў у Маскве ў спартыўным комплексе «Алімпійскі». Арлоўскі выйшаў на бой пад гімн СССР.

Бой доўжыўся ўсе тры раўнды, Абдурахімаў выйграў судзейскім рашэннем: 30-27, 29-28, 30-27.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0