Кампанія Xiaomi валодае Шанхайскім стартапам Runmi Technology, які распрацоўвае аксесуары і адзенне для кітайскага рынку. У верасні 2018 года фірма прадставіла «разумную» лёгкую куртку з падтрымкай функцыі кантролю тэмпературы і размеркавання цяпла. Па словах распрацоўшчыкаў, гэта дазваляе карыстацца іх адзеннем ў любы сезон.

Сістэма Heatex, якая працуе ад акумулятара на 10000 мА·г, актывуецца пасля націскання кнопкі на рукаве. Максімальны нагрэў курткі — каля 50 градусаў, такую тэмпературу яна можа трымаць да васьмі гадзін. Паверхня навінкі пакрытая воданепрымальным пластом, таксама фірма ўбудавала сістэму засцярогі ад кароткага замыкання.

Нагрэў ідзе ў вобласці шыі і спіны, але раўнамерна размяркоўваецца па ўсім целе. Распрацоўшчыкі адзначылі, што куртка ўжо прайшла ўсе неабходныя тэсты. Тэхналогія сама адключае функцыю нагрэву калі гэта неабходна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?