На Мазырскім НПЗ па выніках працы ў студзені-верасні прагназуюць страты, паведаміў БелТА в.а. намесніка генеральнага дырэктара Мазырскага НПЗ Алег Пратасаў.

Фота: БелТА.

Фота: БелТА.

«Агулам за дзевяць месяцаў мы чакаем страты. Асноўныя прычыны — павышэнне каціровак на нафту, змяненне курсу беларускага рубля і недастатковы ўзровень коштаў на АЗС пры рэалізацыі нафтапрадуктаў», — адзначыў Алег Пратасаў.

Адказваючы на пытанне пра наступствы падатковага манеўра ў Расіі, прадстаўнік НПЗ звярнуў увагу, што прадпрыемству давядзецца працаваць ва ўмовах больш высокіх коштаў на нафту.

Прадстаўнік НПЗ не змог ацаніць, наколькі істотна падатковы манеўр у Расіі паўплывае на маржу перапрацоўкі нафты на прадпрыемстве. Завод прапрацоўвае розныя варыянты выхаду з сітуацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0