Рэдактар часопіса Time Дэн Сцюарт апублікаваў вокладку кастрычніцкага нумара, на якой прысутнічае прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін у вобразе маленькай матрошкі.

На вокладцы намалявана вялікая разабраная матрошка ў выглядзе кіраўніка ЗША Дональда Трампа. На заднім плане знаходзяцца меншыя лялькі: на іх намаляваны партрэты расійскага алігарха Віктара Вексельберга і амерыканскага палітыка Пола Манафорта. Пуціна выканалі ў выглядзе самай маленькай цацкі, якая знаходзілася ўнутры астатніх лялек.

«Усе людзі цара. Як алігархі Пуціна патрапілі ўнутр каманды Трампа», — так рэдактары назвалі кастрычніцкі міжнародны выпуск.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0