Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заклікаў Арганізацыю краін — экспарцёраў нафты (АПЕК) «зараз жа» знізіць кошты на нафту.

«Мы абараняем краіны Блізкага Усходу, яны не змогуць доўгі час знаходзіцца ў бяспецы без нас, і тым не менш яны працягваюць дамагацца павышэння коштаў на нафту» — напісаў Трамп у сваім твітары. Ён таксама назваў картэль «манаполіяй».

Раней Трамп ужо абвінавачваў АПЕК у завышэнні коштаў на нафту і патрабаваў іх зніжэння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0