Аператар velcom з 1 кастрычніка павысіць тарыфы на фіксаваную сувязь (інтэрнэт і ТБ для дома, інтэрнэт для офіса), паведамляецца на сайце кампаніі.
«З 1 кастрычніка змяняецца кошт абаненцкай платы шэрагу тарыфных планаў фіксаванай сувязі для прыватных і карпаратыўных кліентаў, уключаючы тарыфныя планы з тэлебачаннем. У сярэднім яна павялічыцца на 5%», — гаворыцца ў паведамленні.