Кватэры ў абласных цэнтрах Беларусі ў рэкордныя 2.2 разу таннейшыя, чым у сталіцы. Агульная колькасць здзелак куплі-продажу кватэр у абласных цэнтрах у параўнанні з II кварталам 2017 года скарацілася толькі на 2,2%. У гэты час у Магілёве попыт застаўся на леташнім узроўні, а ў Гомелі зафіксаваны значны рост — тут кватэр купілі на 36% больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Разгледзім цікавыя гатовыя і свежыя новабудоўлі ў рэгіянальных гарадах. Магчыма, знойдзеце сваё недарагое жыллё!

1. Цагляны дом у Магілёве на скрыжаванні вуліцы Астроўскага і пр. Пушкінскага

Заключаем дамовы на набыццё кватэр у 10-павярховым цагляным доме, якія будуецца на скрыжаванні вуліцы Астроўскага і праспекта Пушкінскага ў Магілёве. Побач з домам знаходзіцца папулярны ГЦ «Прэстан», крамы і аб'екты інфраструктуры на першых паверхах жылых дамоў. У крокавай даступнасці — ліцэй, школа, садок, аб'екты грамадскага харчавання, кінатэатр.

Кватэры маюць прасторныя лоджыі і высокія столі. Падрабязней — у артыкуле пра дом.

Засталіся: 1-пак. кватэры — 50 кв. м!

Кошт квадратнага метра: ад 1300—1350 рублёў.

Тэлефон: +375 (29) 345-12-13, +375 (29) 396-00-73. 

Прадавец: ТАА «Юрбудмаш».

2. Жылы комплекс па вул. Валмянскі шлях у аг. Калодзішчы

Жылыя дамы месцяцца за 10 км ад метро «Уручча». Комплекс складаецца з 3-х трохпавярховых двухпад'ездных жылых дамоў. Вонкавыя сцены выкананы з керамічнага блока, унутраныя апорныя сцены — цэгла. Вентыляваны фасад выкананы з лінеярных панэляў, якія ў любую пару года будуць глядзецца прывабна.

У трох дамах — 78 кватэр, у тым ліку 44 аднапакаёвыя, 15 двухпакаёвых і 19 трохпакаёвых. Плошча аднапакаёвых кватэр пачынаецца ад 42 кв. м., двухпакаёвых — ад 65 кв. м., трохпакаёвых — ад 86 кв. м. Асаблівасць кватэр — кухні-сталовыя плошчай 14—19 кв. м (кватэры тыпу 1+, 2+, 3+), што значна пашырае функцыянальныя магчымасці памяшкання.

Пры 100% аплаты кошт 1 кв. м. складае:

— аднапакаёвых кватэр — 1 750,88 рубля;
— двухпакаёвых кватэр — 1 650,25 рубля;
— трохпакаёвых кватэр — 1 549,63 рубля;
— убудаванага памяшкання — 1 932,00 рублі.

Пры аплаце кошту дамовы па графіку плацяжоў кошт 1 кв. м. складае ад 1650 да 1851 рубля.

Прадавец: ТАА «Металбудпрофіль».

3. Продаж кватэр на Георгіеўскім праспекце ў Бабруйску

Прадаюцца гатовыя кватэры ў г. Бабруйск, пр-кт Георгіеўскі, 30. Панэльны дом, 8—10 паверхаў. У кватэрах высокія столі — 2,7 метра.

Жылы дом абсталяваны бясшумнымі ліфтамі, палепшаная планіроўка, усталяваны шклопакеты, у двары арганізавана паркоўка. У наяўнасці толькі аднапакаёвыя кватэры.

Кошт кв. метра — 890 рублёў.

Умовы продажу — 100% аплата.

Прадавец: ААТ «Бабруйскі завод буйнапанэльнага домабудавання»

4. ШФК на Суворава ў Віцебску

Шматфункцыянальны комплекс размешчаны ў межах вуліц Леніна — Чэхава — Суворава — Грыбаедава (вул. Суворава, 37 А) у Віцебску. У жылой частцы комплексу запраектаваны адна-, двух-, пяці- і шасціпакаёвыя кватэры на 3—6 паверхах, а таксама кватэры-студыі. Планіроўкі ў доме старанна прадуманыя.

Кошт кв. метра: 1188—1274 рублёў.

Прапануем наступныя кватэры:

  • 5 паверх — 2-пакаёвая плошчай 93,3 кв. м па цане 1274 руб/кв. м;
  • 6 паверх — 3-пакаёвая плошчай 123,94 кв. м. па цане 1274 руб./кв. м;
  • 6 паверх — 2-пакаёвая плошчай 70,2 кв. м па цане 1274 руб./кв. м;
  • 4 паверх — 2-пакаёвая плошчай 97,07 кв. м. па цане 1188/кв. м;
  • 5—6 паверх (на двух узроўнях) — 5-пакаёвая агульнай плошчай 215 кв. м па цане 1188 руб./кв. м;
  • 3-і, 4-ы паверхі — кватэры-студыі ад 28 да 62 кв. м. па цане 1188 руб./кв. м.

З верхніх паверхаў адкрываецца від на горад.

Азнаёміцца з ходам будаўніцтва, планіроўкай кватэр, атрымаць дадатковую інфармацыю можна ў офісе забудоўшчыка.

Тэлефон: +375 (212) 35-92-56, 35-92-57.

Прадавец: ТДА «НВП Мера».

5. Жылы дом у Азярыцкай Слабадзе. 15 км ад Мінска

Бабруйскі завод БПД прапануе ўзяць удзел у долевым будаўніцтве кватэр у Азярыцкай Слабадзе, раён Кургана Славы, 15 км па МКАД у маскоўскім кірунку.

Дом — панэльны, 3 пад'езды, 5 паверхаў, з тэх. падполлем і гарышчам, ацяпленне індывідуальнае пакватэрнае. Кватэры без аздаблення. На прыдамавой тэрыторыі запраектаваныя месцы для адпачынку жыхароў, паркоўка і пляцоўка для раздзельнага збору смецця. Побач школа, дзіцячы сад. Добрае транспартнае злучэнне: да Мінска можна дабрацца на маршрутцы, якая ходзіць кожныя 10 хвілін або на рэйсавым аўтобусе з інтэрвалам 15—20 мін.

Плошча кватэр:

1-пакаёвых — 46,70 кв. м.;
2-пакаёвых — 57,98 (58,54) кв. м.

Цана за кв. м. — 1360 бел. рублёў.

Тэрмін здачы — сакавік 2019 г.

Тэлефон: +375 (29) 601-22-39, +375 (44) 745-56-76.

Прадавец: ААТ «Бабруйскі завод буйнапанэльнага домабудавання».

6. Жылы комплекс «Прыбужскі квартал» — класіка камфорту ў самым цэнтры Брэста

Прыбужскі квартал — гэта 4-павярховы 4-пад'ездны дом на 70 кватэр. У доме прадугледжаны 1-, 2-, 3-пакаёвыя кватэры з рознымі планіровачнымі рашэннямі і плошчай ад 32 кв. м. да 101 кв. м.

Праект створаны з клопатам пра кожнага будучага жыхара, хто любіць і шануе камфорт у звыклым гарадскім рытме: закрытая, добраўпарадкаваная тэрыторыя, дзіцячыя пляцоўкі, зоны для адпачынку, дызайн уваходных груп.

На першым паверсе прадугледжаны памяшканні пад камерцыйныя аб'екты.

Падрабязная інфармацыя па тэл.: +375 (29) 878-99-99, +375 (162) 58-99-99 або ў офісе аддзела продажаў па адрасе: г. Брэст, вул. Арджанікідзэ, д. 3-2.

Прадавец: ТАА «Прыбужскі квартал».

7. Новабудоўля на Парыжскай Камуне ў Гомелі

ААТ «10 УНР» прадае гатовыя кватэры ў каркасна-блокавай 10-павярховай новабудоўлі на вул. Парыжскай Камуны, 25 у Гомелі.

Дом здадзены. Дакументы на кватэры атрыманы. Чысты продаж!Кватэры пабудаваныя са свабоднай планіроўкай для ажыццяўлення ўсіх дызайнерскіх ідэй будучых уладальнікаў.

Кошт: ад 1293—1893 рублёў за кв. м.

Тэлефоны: +375 (17) 266-09-61, +375 (17) 266-57-00, +375 (29) 678-90-93.

Прадавец: ААТ «10 Упраўленне начальніка работ»

8. Новабудоўля ў Брэсце на вул. Астроўскага

Прапануем кватэры ў жылых дамах, размешчаных па адрасе: г. Брэст, вул. Астроўскага, 6 і 8. Чатырохпавярховы і шасціпавярховы маналітна-каркасныя дамы 2018 года пабудовы. Будаўнічыя работы выкананы добрасумленна. У шасціпавярховым доме ўсталяваны бясшумны грэцкі ліфт. Вышыня столяў — 3 метры. Наяўнасць вялікіх вітражных вокнаў робіць кватэры светлымі і просторнымі. Свабодная планіроўка.

У наяўнасці ў шасціпавярховым доме:

— аднапакаёвыя кватэры плошчай ад 37,5 кв. м. да 51,5 кв. м., размешчаныя з 3-га па 6-ы паверхі;
— двухпакаёвыя кватэры плошчай ад 73 кв. м. да 85,7 кв. м., размешчаныя з 3-га па 6-ы паверхі.

У наяўнасці ў чатырохпавярховым доме:

— аднапакаёвыя кватэры плошчай ад 46,3 кв. м. да 51,6 кв. м.
— трохпакаёвыя кватэры плошчай ад 74, 7 кв. м. да 90.0 кв. м.

Магчымая растэрміноўка да канца года. Запрашаем вас для прагляду нашых кватэр.

Прадавец: Цэнтр нерухомасці «Прэстыж». 

9. Шматфункцыянальны жылы комплекс па вул. Свярдлова ў Гродне

Жылы дом павышанай камфортнасці размясціўся ў гістарычным цэнтры Гродна. Многія жыхары ўжо выбралі для сябе менавіта гэта «казачнае» для жыцця месца ў горадзе. Ну а тым, хто яшчэ не вызначыўся з выбарам, ёсць час на роздум. Але не так шмат. У продажы засталіся толькі 5 новых кватэр. Маналітна-каркасны двухсекцыйны жылы дом разлічаны на 28 кватэр. Важна, што ў цэнтры жыхары дома цалкам забяспечаны парковачнымі месцамі. Агульная плошча жылых памяшканняў вар'іруецца ад 70 да 160 кв. м.

Сёння кватэру можна набыць за 1800 рублёў/кв.м.

Тэлефон: +375 (29) 699 -98-98, +375 (015) 260-55-48

Прадавец: ТАА «ГроднаБудГруп».

10. Новабудоўля ў Смаргоні на вул. Гагарына

ААТ «СМТ №41» г. Смаргонь запрашае ўзяць удзел у долевым будаўніцтве шматкватэрнага жылога дома. Прапануем наступныя памяшканні:

— 1-пак. кватэра ад 43,7 да 45 кв. м.;
— 2-пак. кватэра ад 57, 1 да 64, 4 кв. м. (6 варыянтаў);
— 3-пак. кватэры 78,2 і 79,4 кв. метра.

Умовы аплаты: камфортны графік плацяжоў з магчымасцю крэдытавання да 20 гадоў.

Увод аб'екта ў эксплуатацыю: 30 красавіка 2019 г.

Толькі да 31 кастрычнiка 2018 г. — спецыяльная прапанова!Кошт аднаго квадратнага метра — ад 1057 рублёў пры адначасовай аплаце.

Кантактны нумар: +375 159 23-75-21, +375 (29) 292-12-91

Прадавец: ААТ «Будаўніча-мантажны трэст №41»

Сачыце за сітуацыяй на рынку новабудоўляў і другаснага жылля ў аналітычных аглядах партала Realt.by.

Цэны на кватэры ў апісаных новабудоўлях актуальныя на момант публікацыі матэрыялу.

На правах рэкламы
УНП 191179355
ТАА «РыэлтБай»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0