Не любіце стаяць у бясконцых чэргах або захацелася нечага смачненькага, а крама пад домам ужо зачынілася, — вырашыць прадуктовае пытанне дапамогуць кругласуткавыя крамы. У сталіцы іх можна знайсці па наступных адрасах:
Цэнтральны раён
«Суседзі»
Адрас: пр-т Машэрава, 25
Новая кругласуткавая крама адкрылася літаральна тыдзень таму на месцы аднаго з першых «начнікоў» сталіцы — «Прэстана».
«BIGZZ»
Адрас: пр-т Машэрава, 76а
Супермаркет знаходзіцца ў бізнэс-цэнтры «Стэла». Адметнасць — аддзел спартыўнага харчавання, які сустракаецца ў прадуктовых крамах вельмі рэдка.
Кругласуткавая крама
Адрас: вул. Камсамольская, 27
Невялікая прадуктовая крама ў самым цэнтры сталіцы. Тут можна знайсці самыя неабходныя тавары.
«BIGZZ»
Адрас: вул. Кальварыйская, 4
«Рублёўскі»
Адрас: пр-т Пераможцаў, 1
Савецкі раён
«Суседзі»
Адрас: вул. Сурганава, 50 (ГЦ «Рыга»)
«BIGZZ»
Адрас: Лагойскі тракт, 37
Першамайскі раён
«Рублёўскі»
Адрас: пр-т Незалежнасці, 117 (ст.м. «Усход»)
Гэтая крама — былы ўніверсам «Еўрапейскі».
«АЗС №31»
Адрас: вул. Акадэмічная, 34
Пахваліцца багатым асартыментам прадуктаў адна з заправак сеткі «А-100» не можа. Аднак тут заўсёды ў наяўнасці паўфабрыкаты накшталт пяльменяў, каўбаса і малочная прадукцыя. Разнастайны асартымент напояў. Хот-дог ці бургер з гарбатай або кавай прыгатуюць на месцы па замове.
Ленінскі раён
«Надзея»
Адрас: пр-т Ракасоўскага, 62
Універсам мае даволі невялікую плошчу і знаходзіцца ў памяшканні ГД «Палессе». «Начнік» працуе з тэхнічнымі перапынкамі з 9.00 да 9.30 і з 21.00 да 21.30.
«Рублёўскі»
Адрас: вул. Леніна, 27 (ГЦ «Ленінград»).
Фрунзенскі раён
«Карона»
Адрас: вул. Адзінцова, 20
Кастрычніцкі раён
«ДарОРС»
Адрас: Прывакзальная пл., 3
Крама стане выйсцем як для гасцей сталіцы, так і для тых, хто па розных прычынах апынуўся ў начны час на вакзале.
Маскоўскі раён
Гандлёвы цэнтр «АЛМІ»
Адрас: пр-т Дзяржынскага, 91
Гэта месца карыстаецца вялікім попытам сярод жыхароў Студэнцкай вёскі.
«ProStore»
Адрас: пр-т Дзяржынскага, 126
Гіпермаркет знаходзіцца каля станцыі метро «Малінаўка».
Напрыканцы — невялікі спіс некругласуткавых крамаў, што працуюць пасля 24.00:
«Суседзі Экспрэс». Час працы: 7.00 — 2.00. Адрас: вул. Алібегава, 12б
«Суседзі Экспрэс». Час працы: 7.00 — 2.00. Адрас: вул. Веры Харужай, 15
«Суседзі». Час працы: 7.00 — 2.00. Адрас: вул. Кісялёва, 12
«Preston». Час працы: 8.00 — 1.00. Адрас: вул. Ложынская, 14
«Preston». Час працы: 9.00 — 2.00. Адрас: вул. Лабанка, 94
«АЛМІ». Час працы: 7.00 — 2.00. Адрас: вул. Прытыцкага, 93
«АЛМІ». Час працы: 8.00 — 1.00. Адрас: вул. Скрыпнікава, 15а
«Карона» (ГЦ «Замак»). Час працы: 9.00 — 2.00. Адрас: пр-т Пераможцаў, 65
Паспяховых начных пакупак!