На тэрыторыі Мінска з 1 кастрычніка 2018 года ўводзіцца начны сухі закон. Адпаведная пастанова Мінгарвыканкама апублікаваная на Нацыянальным прававым партале.

Штодня з 23:00 да 7:00 будзе забаронены продаж алкаголю, у тым ліку і піва. Такое абмежаванне ўведзена на год.

Моцны алкаголь можна будзе набыць толькі ў кафэ ці рэстаранах у разліў. А піва будуць прадаваць яшчэ ў спартыўных збудаваннях кшталту «Мінск-Арэны».

Прычына забароны — папулярызацыя здаровага ладу жыцця, прафілактыка п'янства і алкагалізму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?