З 30 верасня цэны на беларускіх запраўках зноў падрастуць на адну капейку.
Як паведамляе сайт «Белнафтахіма», новыя цэны выглядаюць наступным чынам:
- АІ-92 — 1,37 рубля,
- АІ-95 — 1,45 рубля
- АІ-98 — 1,66 рубля
- Дызельнае паліва — 1,45 рубля.
Гэта ўжо 18-е падаражанне ад пачатку года.





