53-гадовы рабочы здымаў шыфер з даху склада на тэрыторыі ААТ «Гомельаблаграсэрвіс» і зваліўся ўніз з вышыні прыкладна 5 метраў.
Мужчына атрымаў цяжкія траўмы. Ён быў дастаўлены ў Гомельскую абласную клінічную бальніцу, дзе памёр.
Па факце трагедыі следства праводзіць праверку.





