У Расіі чарговы карупцыйны скандал. Губернатар Варонежскай вобласці Аляксандр Гусеў звольніў з пасады выканаўцу абавязкаў віцэ-губернатара 60-гадовага Юрыя Агібалава. Матывацыя — сканчэнне тэрміну працоўнай дамовы.
Юрый Агібалаў.
Агібалаў адправіўся на пенсію па ўзросце, атрымаўшы належныя па рэгіянальным законе 23 (!) службовыя аклады. Акрамя таго, яму налічылі даплату да пенсіі — 75% ад сярэдняга штомесячнага заробку.
А праз два дні чыноўнік… зноў быў прызначаны на тую самую пасаду, прычым з павелічэннем заробку ўтрая!
Адметнасць сітуацыі ў тым, што юрыдычна ўсё было зроблена законна.
«Чалавек дасягнуў пенсійнага ўзросту. Чаму ён не можа атрымаць належныя выплаты?» — пракаментаваў сітуацыю губернатар Аляксандр Гусеў.





