Заснавальнік Tesla Ілан Маск сыдзе з пасады старшыні рады дырэктараў кампаніі і не зможа вярнуцца на гэтую пасаду на працягу трох гадоў, паведамляе The New York Times. Акрамя таго, Маск заплаціць 20 мільёнаў даляраў штрафу і дазволіць кампаніі сачыць за кантактамі з інвестарамі.

Такія ўмовы здзелкі, якую бізнэсмэн заключыў з Камісіяй па каштоўных паперах і біржам ЗША пасля таго, як рэгулятар падаў да яго пазоў аб махлярстве з каштоўнымі паперамі. Пры гэтым Маск застанецца генеральным дырэктарам Tesla і членам рады дырэктараў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0