Амерыканская тэнісістка Серэна Уільямс узяла ўдзел у праекце Touch Myself Project. Відэа апублікавана ў Twitter-акаўнце амерыканкі.
На відэа 37-гадовая спартсменка спявае песню рок-гурта The Divinyls I Touch Myself. Па меры аддалення кадра Уільямс паўстае топлес. Такім чынам спартсменка нагадвае жанчынам рэгулярна праходзіць медабследаванне.
26 верасня стала вядома, што амерыканка спыніла выступленні ў 2018-м годзе. Яна правяла 24 матчы, атрымаўшы 18 перамог, і пацярпела шэсць паражэнняў.





