Джоан Роўлінг пад творчым псеўданімам Роберт Гэлбрайт напісала чацвёрты раман серыі пра дэтэктыва Кармарана Страйка «Смяротны белы» (Lethal White).

Раман апісвае карумпаваных чыноўнікаў, якія злоўжываюць сваёй уладай, крайніх левых антысемітаў і праблемы ўзаемаадносін, зазначае The Independent.

Трэцяя кніга Роўлінг — «На службе зла». Падзеі ў новым рамане «Смяротна белы» разгортваюцца праз год пасля вяселля супрацоўніцы Кармарана Страйка Робін Элакот.

Кадр з фільма «Страйк»

Кадр з фільма «Страйк»

У «Смяротным белым» з'яўляецца Білі, занепакоены малады чалавек. Ён сцвярджае, што ў дзяцінстве быў сведкам забойства, а ўрадавы міністр шукае інфармацыі пра людзей, якія шантажуюць яго.

Гэты раман большы на 150 старонак за папярэднія.

Кнігі Роўлінг, у тым ліку і пра Страйка, аператыўна перакладаюцца на рускую. Што нельга сказаць пра пераклады на беларускую мову.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0