Wikimedia Commons

Wikimedia Commons

«Манчэстэр Сіці» гатовы заплаціць £ 200 млн (€ 225 млн паводле сённяшняга курсу) за 19-гадовага форварда «Пары Сэн-Жэрмен» і зборнай Францыі Кіліяна Мбапэ, паведамляе Daily Mail. Па інфармацыі выдання, пераход можа быць аформлены падчас найбліжэйшага зімовага трансфернага акна.

У выпадку пераходу ў «Манчэстэр Сіці» Мбапэ стане самым дарагім футбалістам свету. На дадзены момант рэкордным з'яўляецца трансфер бразільскага форварда Неймара ў «Пары Сен-Жэрмен» ўлетку 2017 года. Французскі клуб заплаціў «Барселоне» за форварда € 222 млн.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0