У Мінску пачынаюць уключаць ацяпленне ў жыллёвым фондзе, інтэрнатах, гасцініцах, басейнах, навучальных установах, тэатрах, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінгарвыканкама.
Пры тэмпературах паветра, большых за 10 градусаў ацяпленне памяшканняў перавядуць у рэжым прапальвання. Пры стабільным павышэнні сярэднесутачнай тэмпературы паветра будуць прынятыя меры па адключэнні ацяплення.