У чацвер, 4 кастрычніка, БАТЭ правядзе хатні матч Лігі Еўропы супраць грэчаскага ПАОКа (пачатак у 22:00).
Сёння стартаваў продаж адзіночных білетаў, паведамляе сайт беларускага клуба. Іх можна купіць у любым з пунктаў продажу Ticketpro, а таксама на «Барысаў-Арэне» (вул. Гагарына, 119) і ў мінскім офісе Ticketpro (вул. Машэрава, 25, хол 1-га паверха).
У продажы застаюцца таксама пакеты на ўсе хатнія матчы Лігі Еўропы (ПАОК, Чэлсі, Відзі).