Чарговае 49-е пасяджэнне Міжбанкаўскай валютнай Рады Цэнтрабанка Расіі і Нацбанка Беларусі прайшло ў суботу ў Грозным, паведамляе tut.by са спасылкай на мясцовыя СМІ.

Скрыншот youtube-канала Рамзана Кадырава

Скрыншот youtube-канала Рамзана Кадырава

Напярэдадні, у пятніцу ўвечары, Эльвіра Набіуліна і Павел Калаўр разам з удзельнікамі нарады зрабілі вялікую экскурсію па Грозным. Госці пабывалі ў мячэці «Сэрца Чачні» імя Ахмат-Хаджы Кадырава, праваслаўным Храме Міхала Арханёла, прагуляліся па парках і праспектах.

— Я выказаў удзячнасць Эльвіры Набіулінай і Паўлу Калаўру за выбар Грознага для такога важнага форуму, — адзначыў кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў.

Кіраўнік Нацбанка заявіў, што «пад уражаннем ад прагулкі па Грозным». Ён адзначыў, што ў Беларусі праяўляюць вялікую цікавасць да Чачні і да яе інвестыцыйных праектаў.

Фота: Цэнтрабанк Расіі

Фота: Цэнтрабанк Расіі

Па выніках Рады бакі падпісалі Пагадненне аб узаемадзеянні Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь і Цэнтральнага банка Расійскай Федэрацыі па пытанні процідзеяння камп'ютарным нападам. Як паведаміла прэс-служба Нацбанка, пагадненне вызначае асноўныя формы і парадак двухбаковага ўзаемадзеяння па пытаннях папярэджання, выяўлення і спынення камп'ютарных нападаў і накіравана на павышэнне ўзроўню інфармацыйнай бяспекі цэнтральных банкаў Беларусі і Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?