Беларускі крэатыўшчык Юра Кузняцоў, які працуе цяпер у Кіеве ў Banda Agency ў якасці арт-дырэктара, зняў на iPhone6 трынаццаць гарэзлівых рэкламных ролікаў. Ён выкладваў іх адзін за адным на сваёй старонцы ў FB, называючы ўсё гэта «інспірэйшнл трып #13тупыхролікаў». Піша marketing.by. 

Вось як Юра абгрунтаваў свой чэлендж: «Зраблю #13тупыхролікаў за верасень, гэта тры ролікі на тыдзень. Трэба перамагчы перфекцыянізм і развіць акцёрскае майстэрства. Плюс разабрацца, што мне больш падабаецца: граць, здымаць ці прыдумляць.

Кожны раз вынік першапачаткова не прадказальны, бо ўсё робіцца хутка, і гісторыя складваецца ў працэсе. І калі склалася гэтая, я сам іржаў, пераглядаю ролік раз за разам. Такое адбылося ўпершыню за чэлендж #13тупыхролікаў. Магчыма, таму, што жарты з сур'ёзным выразам твару самыя смешныя, ці сцябацца з такога вядомага брэнда проста».

За чэленджам сачылі рэкламісты Украіны і Беларусі і нязменна ўзнагароджвалі Юру масай лайкаў. Атрымалася файна! Будзьце гатовыя смяяцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0